Ваенная адукацыя ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваенная адукацыя ў Беларусі ўяўляе сабой сістэму атрымання ваенна-ўліковай спецыяльнасці, сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў сферы ваеннай справы.
Сярэдняя адукацыя
Вучні навучаюцца па стандартах сярэдняй агульнай адукацыі ў кадэцкіх вучылішчах і сувораўскім ваенным вучылішчы.
У Беларусі дзейнічае адно сувораўскае вучылішча (Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча) і 9 кадэцкіх вучылішчаў: Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча, Полацкае кадэцкае вучылішча, Віцебскае кадэцкае вучылішча, Мінскае абласное кадэцкае вучылішча, Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча, Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, Гомельскае кадэцкае вучылішча, Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі, Барысаўскае кадэцкае вучылішча Мінскай вобласці[1].
Remove ads
Вышэйшая адукацыя
Падрыхтоўка ваенных кадраў па праграмах вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца вышэйшымі ваеннымі навучальнымі ўстановамі і ваеннымі факультэтамі і кафедрамі грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў.
У Беларусі існуе дзве ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы — Ваенная акадэмія і Інстытут пагранічнай службы.
Сярод ваенных факультэтаў ва ўстановах адукацыі можна вылучыць:
- Ваенны факультэт БДУ
- Ваенны факультэт БДУІР
- Ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ
- Ваенна-медыцынскі інстытут БДМУ
- Ваенны факультэт ГрДУ
- Ваенна-транспартны факультэт БелДУТ
- Ваенны факультэт БДАА
Ваенныя кафедры ў грамадзянскіх ВНУ:
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads