Ваенная навука
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вае́нная наву́ка — вобласць навукі (тэарэтычнай і практычнай), якая ўяўляе сабой сістэму ведаў аб падрыхтоўцы і вядзенні ваенных дзеянняў (вайны) дзяржавамі, кааліцыямі дзяржаў або класамі для дасягнення палітычных мэтаў, састаўная частка ваеннай справы.


У іншых дзяржавах дадзены тэрмін уключае ўсе што звязана з вайной, абаронай і агрэсіяй супраць непрыяцеля, гэта значыць, з ваеннай справай.
Раней Ваенная навука вызначалася як тэорыя вайны, вучэнне аб вайне, сістэматычнае развіцце законаў ваеннага мастацтва[1].
Па асобных або ўсім наогул галінах (дысцыплінах) ваеннай навукі існуюць шматлікія падручнікі, зборнікі, кіраўніцтвы, ваенныя энцыклапедыі і таму падобнае.
Remove ads
Гісторыя
Ваенная навука, у агульным разуменні, стваралася, развівалася і ўдасканальвалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Яе асобныя галіны (дысцыпліны, элементы) зарадзіліся яшчэ ў далекай старажытнасці (у перыяд рабаўладальніцкага грамадства ў Егіпце, Персіі, Кітаі, Грэцыі і Рыме). У перыяд сярэднявечча працягвала сваё развіццё. Па меры росту прадукцыйных сіл грамадства ў дзяржавах свету ўдасканальваліся ўзбраенне і ваенная тэхніка, ускладнялася кіраванне войскам (флотам) і іх фарміраваннямі, назапашваўся гістарычны вопыт у вайсковай справе. Усё гэта і прывяло ў канчатковым выніку да афармлення ваеннай навукі як пэўнай сістэмы практычных і тэарэтычных ведаў, уменняў і навыкаў.
Remove ads
Склад
Раней Ваенная навука, у шырокім сэнсе, уключала ў свой склад:
- вучэнне аб ваенных мэтах, г. зн. ваенную палітыку;
- вучэнне аб ваенных сродках (арганізацыю, кіраванне, узбраенне і амуніцыю войскаў, крэпасцяў, марскіх сіл і гэтак далей);
- вучэнне аб прымяненні вайсковых сродкаў для дасягнення пастаўленай мэты, г. зн. аб самом вядзенні вайны (ваенных дзеянняў).
- кіраўніцтва для ваенных аперацый у шырокіх памерах (стратэгія)
- вывучэнне асобных распараджэнняў адносна засяроджвання, перамяшчэння і баявых дзеянняў войскаў (тактыка).
- прыватныя (дапаможныя) ваенныя навукі
- фартыфікацыя
- артылерыя
- ваенная геаграфія
- ваенная хімія
- ваенная тапаграфія
- і гэтак далей.
Remove ads
Вучоная ступень і званне
У залежнасці ад наменклатуры, па якой адбываецца абарона доктарскай або кандыдацкай дысертацыі, суіскальніку прысуджаецца адна з наступных вучоных ступеняў[3]:
- Доктар ваенных навук (д. ваен. н.[4])
- Кандыдат ваенных навук (канд. ваен. навук[4])
Таксама магчыма атрыманне вучонага звання:
Гл. таксама
- Курсант
- Ваенная адукацыя ў Беларусі
Зноскі
- ЭСБЕ
- Сетевое научное издание «Наука. Архівавана 24 верасня 2014.
- Наменклатура спецыяльнасцяў навуковых работнікаў. Архівавана 5 сакавіка 2009.
- Афіцыйнае скарачэнне.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads