Ваенная тапаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вае́нная тапагра́фія[1] — галіна тапаграфіі, спецыяльная ваенная дысцыпліна, якая вывучае спосабы і сродкі ацэнкі мясцовасці, арыентавання на ёй і выканання палявых вымярэнняў для забеспячэння баявой дзейнасці войскаў, правілы вядзення рабочых тапаграфічных карт камандзіраў і распрацоўкі графічных баявых дакументаў.


Ваенная тапаграфія грунтуецца на дасягненнях геадэзіі, картаграфіі і асновах ваеннай навукі і ўключае распрацоўку тэорыі і практыкі тапографа-геадэзічнага забеспячэння баявых дзеянняў, арганізацыю і методыку тапаграфічнай падрыхтоўкі войскаў, вывучэнне тапаграфічных карт, аэрафотаздымкаў і іншых дакументаў пра мясцовасць і выкарыстанне іх для кіравання войскамі; распрацоўку спосабаў, сродкаў і метадаў разведкі мясцовасці, арыентавання і вымярэнняў; складанне баявых графічных дакументаў і іншыя. У ваеннай тапаграфіі выкарыстоўваюцца спецыяльныя ўмоўныя знакі, якімі на картах адлюстроўваецца інфармацыя аб стане войскаў, іх складзе, аб пунктах дыслакацыі, пазіцыях, напрамках дзеянняў.
Ваенная тапаграфія як від падрыхтоўкі (дысцыпліна) уваходзіць у склад праграм ваенна-навучальных устаноў і ў праграмы баявой падрыхтоўкі частак і падраздзяленняў радоў войскаў.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads