Ваенная палітыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вае́нная палі́тыка[1] (замеж. Нацыянальная абаронная палітыка) —  састаўная частка агульнай палітыкі краіны ў галіне ваеннага будаўніцтва і забеспячэння ваеннай бяспекі, якая непасрэдна звязана са стварэннем ваеннай арганізацыі дзяржавы.

Дзяржавы

Ваенная палітыка — састаўная частка агульнай палітыкі дзяржавы і іншых суб'ектаў улады, непасрэдна звязаная са стварэннем і развіццем ваеннай арганізацыі, яе падрыхтоўкай, здольнасцю і гатоўнасцю да ўжывання сродкаў узброенай барацьбы для абароны дзяржавы і дасягнення іншых яго палітычных мэтаў. Ваенную палітыку ў той ці іншай краіне могуць праводзіць як дзяржава, кіруючыя партыі і арганізацыі, так і апазіцыйныя сілы і арганізацыі.

Выпрацаваная ваенная палітыка канкрэтызуецца ў афіцыйных ваенных дактрынах, ваеннай стратэгіі і практыцы ваеннага будаўніцтва. Нярэдка ў яе межах вылучаюць абаронную палітыку, звязаную з абаронай гэтай дзяржавы. Абаронная палітыка часам трактуецца як сінонім ваеннай, каб не рабіць акцэнт на ваенным баку справы ва ўмовах пераменаў у знешняй палітыцы дзяржавы (Англасаксонская сістэма).

Таму можна сказаць, што абаронная палітыка (палітыка ў галіне абароны) і есць палітыка дзяржавы і яго органаў, накіраваная на надзейную абарону дзяржавы ад знешняй пагрозы (вонкавага нападу). Яна выпрацоўваецца і праводзіцца ў рамках афіцыйнай дзейнасці ўладаў канкрэтнай дзяржавы. Абаронная палітыка паслядоўна ахоплівае падрыхтоўку народа і ўзброеных сіл да адпору агрэсіі, а таксама падрыхтоўку да гэтага цяжкага выпрабавання эканомікі, сістэм аховы здароўя, адукацыі і выхавання, магчымасцяў культуры і мастацтва.

На сенняшні дзень вядома 20 палітычных і ідэалагічных сістэм, у якіх ваенная палітыка мае свае асаблівасці:

Мэты

  • прадухіленне войнаў і ваенных канфліктаў;
  • забеспячэнне надзейнай абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы;
  • падрыхтоўка дзяржавы, народа і ўзброеных сіл да адпору любому агрэсару;
  • умацаванне ваеннай моцы дзяржавы;
  • развіцце абароннай прамысловасці;
  • усебаковае ўдасканаленне ваеннага будаўніцтва;
Remove ads

Гл. таксама

  • «Халодная вайна» — глабальная геапалітыка ЗША і іх саюзнікаў супраць Савецкага Саюза і яго саюзнікаў, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х да пачатку 1990-х гадоў.
  • «Псіхалагічная вайна» (Інфармацыйная вайна) — мэтанакіраваныя дзеянні дзяржавы, прынятыя для дасягнення інфармацыйнай перавагі шляхам нанясення шкоды інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і інфармацыйных сістэм іншай дзяржавы пры адначасовай абароне ўласнай інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і інфармацыйных сістэм накіраваныя на стварэнне пазітыўнага аблічча дзяржавы-агрэсара.
  • «Гонка ўзбраенняў» — палітычнае супрацьстаянне двух або некалькіх дзяржаў (а часцей — цэлых ваенных блокаў) за перавагу ў вобласці ўзброеных сіл. У ходзе такога супрацьстаяння кожны з бакоў вырабляе велізарныя запасы зброі, спрабуючы ўсталяваць парытэт з праціўнікам ці абагнаць яго.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads