Вайсковыя могілкі (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайсковыя могілкі — могілкі салдатаў і афіцэраў армій розных краін у Гродне. Размешчаны на рагу
Remove ads
Гісторыя

Закладзены каля 1887 года. Склаліся з дзвюх частак: лютэранскай (паўднёвай) і паўночнай, дзе знаходзіліся пахаванні вайскоўцаў іншых хрысціянскіх веравызнанняў.
Да найбольш цікавых помнікаў гэтага перыяду адносіцца капліца генерал-маёра Аляксандра Русаў — Капліца Русаў.
У лістападзе 2021 года на ўваходзе да могілак усталявалі і адкрылі помнік генералу Антонаву. Аўтарам помніка стаў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў[1].
Remove ads
Капліца Русаў
Капліца генерала Русаў — эфектнае архітэктурнае збудаванне, пабудаванае высакаякаснай мастацкай цаглянай муроўкай ў стылі эклектыкі з элементамі рэтраспектыўна-гатычнага стылю. На ўмураванай у сцяну чыгуннай мемарыяльнай пліце да цяперашняга часу добра захаваўся кароткі надпіс: «Генерал-маёр Аляксандр Аляксандравіч Русаў». Лічыцца найстарэйшым аб’ектам на могілках.
Да пачатку рэканструкцыі ў 2022 годзе была ў кепскім стане[2]. З яе абвальвалася плітка, з гэтай прычыны ў 2019 годзе ўсталявалі таблічкі, якія забаранялі падыходзіць да будынка бліжэй за 10 метраў.

Генерал Русаў
Аляксандр Русаў (нар. 13 лютага 1834), удзельнік Крымскай вайны. Кіраваў падаўленнем сялянскіх хваляванняў у Кіеўскай губерні. Калі ў 1885 годзе ў званні генерал-маёра сышоў у адстаўку набыў фальварак Закрэўшчызна побач чыгуначнай станцыі Жытомля. Тады ж яго прызначылі маршалкам шляхты Гродзенскага павета. Акрамя гэтага, генерал быў старшынёй з’езду міравых пасрэднікаў, старшынёй камітэта грамадскага здароўя, узначальваў павятовую санітарную камісію і камісію па складанні спісаў прысяжных засядацеляў. З 1892 года быў сябрам Гродзенскага павятовага аддзялення Літоўскага епархіяльнага навучальнага савета.
Па веравызнанні быў лютэранінам. Імаверна, менавіта ён дапамог гродзенскім лютэранам атрымаць участак па сучаснай вуліцы Белуша пад могілкі, якія з часам зрасліся з суседнімі воінскімі могілкамі. Калі ён памёр 6 кастрычніка 1896 года, яго пахавалі на гэтых самых могілках[3]. Праз некалькі гадоў, яго жонка і сябры лютэранскай абшчыны Гродна ўзвялі над магілай капліцу[4]. Пабудова перажыла савецкі час, калі руйнавалі іншыя помнікі і знішчылі лютэранскую частку могілак і на іх месцы пабудавалі шматпавярховік.
Remove ads
Пахаванні

- салдаты і афіцэры Расійскай імперыі (Першая сусветная вайна, інш.);
- салдаты і афіцэры Германскай імперыі (Першая сусветная вайна);
- салдаты Польскай рэспублікі (савецка-польская вайна, Другая сусветная вайна (1939));
- салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі (савецка-польская вайна, Другая сусветная вайна (1939, 1941, ваеннапалонныя, 1944), інш.);
- салдаты Вермахта (Другая сусветная вайна).
У 1981 годзе быў усталяваны помнік савецкім салдатам, аўтары якога скульптар У. Церабун і архітэктар А. Каралькоў.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads