Пракоп Міхайлавіч Герасіменка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пракоп Міхайлавіч Герасіменка (нар. 7 (20) красавіка 1914, Крэмінскі раён, Украіна — 22 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Пракоп Міхайлавіч Герасіменка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Адукацыя няпоўная сярэдняя. Пасля школы працаваў на прадпрыемствах горада Лісічанск Луганскай вобласці.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. У 1940 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. з чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Ваяваў на Паўночна-Заходнім і Калінінскім (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-ы Прыбалтыйскі) франтах на пасадзе камандзіра ўзвода і камандзіра роты.

Перад пачаткам Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі яго рота была нададзена 306-й стралковай дывізіі, якая павінна была прарываць доўгатэрміновую абарону праціўніка ў раёне вёскі Мядзведкі (зараз не існуе, Шумілінскі раён). У першы дзень аперацыі, 22 чэрвеня 1944 года, ён са сваёй ротай атакаваў пярэдні край праціўніка, у жорсткай барацьбе авалодаў першай траншэяй і, прасоўваючыся ў глыбіню абароны, захапіў выгадную вышыню. Доўгі час ўтрымліваў пазіцыі і загінуў разам з большасцю воінаў сваёй роты і двума камандзірамі ўзводаў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны на вайсковых могілках у Тропіне[2].

Remove ads

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads