Валасянкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валасянкі
Remove ads

Валася́нкі (Sylvia) — род птушак сямейства валасянкавых атрада вераб’інападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная.

Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая).

Пашырэнне

Адрозніваецца 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка, валасянка садовая, валасянка чорнагаловая, валасянка шэрая, валасянка ястрабіная.

Зімуюць у паўднёва-заходняй частцы Еўразіі і Афрыцы.

Віды

  • Sylvia althaea
  • Sylvia atricapilla Валасянка чорнагаловая
  • Sylvia balearica
  • Sylvia boehmi
  • Sylvia borin Валасянка садовая
  • Sylvia buryi
  • Sylvia cantillans
  • Sylvia communis Валасянка шэрая
  • Sylvia conspicillata
  • Sylvia curruca Валасянка-завірушка, ці Мельнічак
  • Sylvia deserticola
  • Sylvia hortensis
  • Sylvia crassirostris
  • Sylvia layardi
  • Sylvia leucomelaena
  • Sylvia lugens
  • Sylvia melanocephala
  • Sylvia melanothorax
  • Sylvia minula
  • Sylvia mystacea
  • Sylvia nana
  • Sylvia deserti
  • Sylvia nisoria Валасянка ястрабіная
  • Sylvia rueppelli
  • Sylvia sarda
  • Sylvia subcaerulea
  • Sylvia undata

Асаблівасці біялогіі

Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец.

Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads