Валдэка Ратасеп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валдэка Ратасеп (эст.: Valdeko Ratassepp; 3 верасня 1912, Ропка — 10 лютага 1977, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Эстонскай ССР (1962).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і акцёраў Рудольфа і Эльзы Ратасеп. Пасля заканчэння гімназіі, з 1932 па 1937 гады вучыўся на юрыдычным факультэце Тартускага ўніверсітэта, наведваў тэатральную студыю. З 1932 года выступаў на сцэне тэатра «Ванемуйнэ». У 1939—1940 гады быў памагатым адваката ў Таліне.
У 1940 годзе — сакратар Хар’юскага павятовага камітэта кампартыі Эстоніі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў артыстам Эстонскага дзяржаўнага нацыянальнага мастацкага ансамбля.
З 1944 года і да канца свайго жыцця працаваў акцёрам у Талінскім дзяржаўным акадэмічным тэатры драмы. Памёр у 1977 годзе. Пахаваны на Лясных могілках Таліна.
Remove ads
Фільмаграфія
- «Небяспечныя гульні» (1974) — начальнік контрразведкі
- «Яхты ў моры» (1956) — шпіён
- «Маладыя арлы» (1927) — камісар Чырвонай Арміі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads