Валерый Іванавіч Бельскі
беларускі эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Іванавіч Бельскі (нар. 30 кастрычніка 1968, Дзевашычы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі эканаміст. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2023).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1968 года ў в. Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галіне АПК». У 1993—1995 гадах працаваў галоўным эканамістам у саўгасе «Каліноўскі» (Бялыніцкі раён).
У 1994—1997 гадах праходзіў вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, пасля якой да 1998 года працаваў там жа навуковым супрацоўнікам. У 1998—2002 гадах працаваў загадчыкам сектара цэнаўтварэння, намеснікам дырэктара, дырэктарам. У 2002—2006 гадах — першы намеснік дырэктара, в. а. дырэктара, у 2006—2008 гадах — першы намеснік дырэктара Інстытута аграрнай эканомікі НАН Беларусі, у 2008—2012 гадах — в. а. дырэктара, дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі.
З 2012 да 2015 года працаваў у Маскве памочнікам члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. У 2015—2016 гадах — рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2016 года працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі НАН Беларусі.
30 студзеня 2020 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта[1]. 4 чэрвеня 2020 года пераведзены на пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы[2].
24 студзеня 2023 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па прэзідэнцкай квоце[3][4]. 30 студзеня 2023 года абраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае 2 дачок. Жонка — Аксана Бельская. Дачкі: Іна (1994 года нараджэння) і Вераніка (2016 года нараджэння)[6].
Зноскі
- Прыняцце кадравых рашэнняў . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (30 студзеня 2020). Праверана 3 лютага 2020.
- Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2020 г. № 204 «О В.И.Бельском» (руск.). pravo.by (4 чэрвеня 2020). Праверана 24 студзеня 2023.
- «Вельмі мяккі чалавек, яму ўсіх шкада». Што вядома пра сям’ю новага намесніка кіраўніка АП Валерыя Бельскага . Наша Ніва (30 студзеня 2020). Праверана 3 лютага 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads