Эсьмонскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эсьмо́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Эсьмоны.

Хуткія факты Эсьмонскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[1].

15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў у складзе 25 населеных пунктаў (Алешкавічы, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Гордава, Дзевашыцкі, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кулакоўка, Кунцы, Купленка, Майск, хутар Міхасёўка, Мокравічы, Падбор’е, Панізова, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка, Хутар і Эсьмоны), вылучаных з Машчаніцкага сельсавета[2]. 20 жніўня 1985 года ў склад Машчаніцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Гордава, Кулакоўка і пасёлак Падбор’е)[3]. 22 лютага 2012 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 921 чалавек[5], з іх 96,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[6].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Алешкавічы, Алешкавічы 2, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кунцы, Купленка, Майск, Мокравічы, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка і Эсьмоны.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 32 (1838).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads