Валерый Іосіфавіч Альшанскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Іосіфавіч Альшанскі (нар. 19 верасня 1943(1943-09-19), Яшкар-Ала) — беларускі спецыяліст у галіне машын, агрэгатаў і працэсаў лёгкай прамысловасці. Кандыдат тэхнічных навук (1985), дацэнт (1988), прафесар (2001).

Хуткія факты Валерый Іосіфавіч Альшанскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Машыны і апараты лёгкай прамысловасці», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1970), Рыжскі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1981).

Працаваў на Будаўнічам упраўленне Віцебскай ТЭЦ (1961—1962, майстар), БУ-36 трэста № 9 (1962, майстар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1970, механіка-тэхналагічны факультэт, у 1999—2000 — дэкан факультэта; кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, з 1992 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: энергазабеспячэнне; нетрадыцыйныя і аднаўляльныя крыніцы энергіі; распрацоўка вогнетэрмастойкіх матэрыялаў і баяевога адзення пажарных ратавальнікаў.

Remove ads

Узнагароды

Граматы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995, 2003, 2010, 2013), канцерна «Беллегпрам» (2003), Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2003, 2013), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005, 2008).

Бібліяграфія

  • Комплексный анализ взаимодействия петлеобразующих механизмов промышленных швейных машин и повышение качества выполнения рабочего процесса : автореферат диссертации … канидата технических наук : (05.02.13). ― Москва, 1984.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads