Валерый Анатольевіч Барадзеня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́рый Анато́льевіч Барадзе́ня (2 лютага 1972, в. Гаравіца, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 лютага 1972 года ў в. Гаравіца Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, інжынер лясной гаспадаркі; спецфакультэт псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі выкладчыкаў эканамічных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, педагог. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Працаваў майстрам лесу, памочнікам ляснічага ў Кобрынскім лясгасе Брэсцкай вобласці, асістэнтам кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», дацэнтам кафедры прамысловага маркетынгу і цэн, намеснікам дэкана, дэканам факультэта маркетынгу ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За працоўныя заслугі»[1], юбілейнымі медалямі.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.
Зноскі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads