Валерый Віктаравіч Курсевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Віктаравіч Курсевіч (нар. 18 чэрвеня 1979, в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).
Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам бюро тэхнічнага кантролю, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам цэха, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам рысорнага завода адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads