Суботніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Субо́тніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Суботнікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жамласлаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з Геранёнскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бычкі, Ёдзенцы, Квяткоўцы, Кудэйшы, Лынтупы I, Лынтупы II, Петрыманы, Рудэўшчына і Слесары)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1928 чалавек[2], з іх 79,8 % — беларусы, 17,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1301 чалавек[4].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads