Валерый Георгіевіч Калеснік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вале́рый Гео́ргіевіч Кале́снік (нар. 17 ліпеня 1965, Гродна) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Валерый Калеснік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Благавешчанскае вышэйшае ваеннае танкавае каманднае вучылішча (1986), Ваенна-дыпламатычную акадэмію ў Маскве (1994).

З 1995 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 19992000 гадах быў намеснікам начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20002004 гадах быў саветнікам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцей і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. У 20042006 гадах быў саветнікам упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 10 лютага 1998 года да 30 снежня 2003 года быў адначасова Прадстаўніком Ураду Рэспублікі Беларусь ва ўпраўленні Камітэту па супрацоўніцтве ў галіне нераспаўсюджання ядзернай зброі[1][2].

14 жніўня 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы[3]. 28 верасня 2012 года быў прызначаны паслом у Іраку па сумяшчальніцтву[4]. Вызвалены ад гэтых пасад 3 снежня 2013 года[5].

14 верасня 2017 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі, Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтву[6]. 22 мая 2018 года быў таксама прызначаны Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі[7]. Вызвалены ад гэтых пасад 22 лістапада 2023 года[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 14 сентября 2017 № 331 «О В. Г. Колеснике» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (14 верасня 2017).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads