Валерый Уладзіміравіч Кокаш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Уладзіміравіч Кокаш (7 лістапада 1951, в. Білоб, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Валерый Уладзіміравіч Кокаш, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лістапада 1951 года ў в. Білоб Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Ленінградскі Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут, эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці.

Працаваў інструктарам Астравецкага раённага камітэта ЛКСМБ Гродзенскай вобласці; майстрам міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі г.п. Астравец Гродзенскай вобласці; майстрам, прарабам будаўнічай перасоўнай механізаванай калоны № 151 Гродзенскага аблміжкалгасбуда г.п. Астравец; інжынерам-будаўніком, намеснікам старшыні калгаса «Радзіма» Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці; начальнікам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 159 г.п. Астравец Гродзенскай вобласці; дырэктарам Астравецкага камбіната будаўнічых матэрыялаў Гродзенскай вобласці; начальнікам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 134 г. Смаргоні Гродзенскай вобласці; начальнікам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 47 ААТ «Аўтамагістраль» г. Гродна; галоўным інжынерам, генеральным дырэктарам абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд»; генеральным дырэктарам камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads