Валерый Сяргеевіч Мараў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Мараў (нар. 17 лістапада 1993, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Валерый Мараў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 2011 года выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а сезон 2014 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі Смалявічы-СТІ. У 2015 годзе вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ», у асноўным зноў выступаў за дубль. 17 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (2:1). Аднак, больш да канца сезона на полі не з’яўляўся.

У 2016 годзе, пакінуўшы жодзінскі клуб, стаў іграком «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе сталічнага клуба, аднак пазней страціў месца ў аснове. У жніўні 2018 года пакінуў «Прамень»[3] і неўзабаве перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, дзе гуляў да канца сезона 2018.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads