Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.
Лідарства ў чэмпіянаце амаль адразу захапілі «Гомель» і магілёўскі «Дняпро», якія за некалькі тураў да фінішу забяспечылі сабе пуцёўкі ў Вышэйшую лігу. Барацьба ж за першае месца ішла да апошняга тура, у выніку пры роўнай колькасці ачкоў пераможцам турніру стаў «Гомель».
Remove ads
Склад удзельнікаў
Першапачаткова планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд, як і ў 2015 годзе. Лепшыя каманды Першай лігі 2015 («Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбыў «Гомель». Апошні клуб Першай лігі 2015 «Рэчыца-2014» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2016 атрымалі «Прамень», «Узда» і «Тарпеда».
У студзені 2016 года стала вядома аб спыненні існавання клуба «Бяроза-2010»[1]. Яго месца, пасля адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4»[2], было прапанавана «Ашмянам»[3].
У лютым 2016 года стала вядома, што ў Першай лізе 2016 можа не выступіць «Кобрын»[4]. Доўгі час пад пытаннем быў выступ «Узды». 5 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад і каляндар лігі з 14 каманд («Кобрын» і «Узда» не прайшлі ліцэнзаванне)[5]. Тады ж была зацверджана схема ратацыі: у Вышэйшую лігу лігу наўпрост выходзяць дзве першыя каманды, а дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2016 пераходзяць у Першую лігу; апошняя каманда Першай лігі 2016 пераходзіць у Другую лігу, а з Другой лігі 2016 у Першую пераходзіць тры каманды[6].
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
- ▲ «Іслач» (1-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу)
- ▲ «Гарадзея» (2-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу)
- ▲ «Крумкачы» (3-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу)
- ▼ «Рэчыца-2014» (16-е месца ў Першай лізе 2015, вылет у Другую лігу і расфарміраванне)
- ▼ «Бяроза-2010» (11-е месца ў Першай лізе 2015, расфарміраванне)
- ▼ «Кобрын» (15-е месца ў Першай лізе 2015, не прайшоў ліцэнзаванне)
Remove ads
Клубы-ўдзельнікі
Remove ads
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
- 1 З «Дняпра» знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
- 2 Вынік матчу 11-га тура «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
- Пры роўнай колькасці ачкоў «Гомель» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Дняпро», «Смаргонь» вышэй за «Ліду» і «Тарпеда» вышэй за «Зорка-БДУ» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
Вынікі матчаў
| Дома / На выездзе1 | АШМ | БАР | ГОМ | ГЧТ | ДМГ | БДУ | ЛІД | ОРШ | ЛУЧ | СЛО | СМЛ | СМГ | ТМН | ХСВ |
| Ашмяны | 0:33 | 0:5 | 0:2 | 0:3 | 1:3 | 0:1 | 1:4 | 0:02 | 0:1 | 0:2 | 1:0 | 0:1 | 2:1 | |
| Баранавічы | 1:0 | 0:6 | 0:0 | 0:2 | 1:2 | 0:1 | 0:1 | 0:1 | 7:2 | 0:0 | 3:3 | 2:1 | 5:0 | |
| Гомель | 1:0 | 4:1 | 0:0 | 3:2 | 1:0 | 2:0 | 1:1 | 1:0 | 2:0 | 2:1 | 0:0 | 2:0 | 2:1 | |
| Гомельчыгунтранс | 2:0 | 1:1 | 0:0 | 1:4 | 3:0 | 2:1 | 2:1 | 0:0 | 3:1 | 0:0 | 0:2 | 1:0 | 4:0 | |
| Дняпро Магілёў | 5:4 | 2:0 | 0:1 | 4:0 | 4:0 | 2:2 | 4:0 | 1:0 | 2:1 | 4:2 | 4:0 | 0:0 | 1:1 | |
| Зорка-БДУ | 3:1 | 4:0 | 1:1 | 2:1 | 0:2 | 2:0 | 0:3 | 3:2 | 0:3 | 1:0 | 1:1 | 0:1 | 2:3 | |
| Ліда | 1:0 | 1:1 | 0:0 | 1:0 | 0:1 | 2:0 | 2:2 | 1:0 | 2:4 | 1:5 | 0:3 | 2:1 | 2:1 | |
| Орша | 7:0 | 3:1 | 2:3 | 1:1 | 0:2 | 0:0 | 2:1 | 0:1 | 2:0 | 0:0 | 5:1 | 2:2 | 1:1 | |
| Прамень | 5:2 | 2:0 | 2:1 | 0:31 | 1:2 | 0:0 | 0:1 | 5:1 | 0:0 | 1:0 | 2:1 | 3:1 | 2:0 | |
| Слонім | 4:0 | 4:1 | 0:2 | 1:2 | 0:2 | 2:2 | 0:1 | 0:0 | 2:2 | 1:6 | 2:2 | 3:0 | 1:1 | |
| Смалявічы-СТІ | 4:0 | 2:2 | 0:4 | 0:1 | 0:1 | 1:0 | 1:1 | 2:2 | 0:2 | 2:1 | 0:1 | 2:1 | 3:0 | |
| Смаргонь | 0:0 | 4:2 | 0:2 | 2:2 | 2:3 | 4:4 | 1:0 | 3:0 | 2:2 | 2:1 | 1:0 | 1:2 | 3:1 | |
| Тарпеда | 3:2 | 3:2 | 0:1 | 0:1 | 1:1 | 4:1 | 1:2 | 1:1 | 4:2 | 4:1 | 2:2 | 0:1 | 1:1 | |
| Хімік | 2:1 | 2:2 | 0:1 | 3:1 | 0:3 | 0:2 | 2:0 | 0:2 | 2:3 | 2:1 | 0:3 | 2:0 | 0:1 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 15 снежня 2016
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Заўвагі:
- 1. Вынік матчу 10-га тура «Прамень»—«Гомельчыгунтранс» (3:1) ануляваны, «Промню» прысуджана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.
- 2. Вынік матчу 11-га тура «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
- 3. Вынік матчу 21-га тура «Ашмяны»—«Баранавічы» (1:1) ануляваны, «Ашмянам» прысуджана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.
Remove ads
Статыстыка гульцоў
Бамбардзіры
Крыніца: Football.By
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads