Каменнаборскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каменнабо́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Каменны Барок.

Хуткія факты Каменнаборскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Валоўніцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Валоўніца. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменны Барок, сельсавет перайменаваны ў Каменнаборскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 11 сакавіка 1971 года ў склад Капланецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бярэзніца, Валоўніца, Вязькуцін 1 і Рудзенка)[1]. 21 снежня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капланецкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Васільеўка, Вязькуцін 2, Галынка, Дубраўка, Каменны Барок, Людвікова, Масцішча і Мацевічы.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads