Валуй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валу́й, Сыравежка смуродная[1], Бычок (Russula foetens) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Remove ads
Народныя назвы
Валуй[2][3][4], малюк, сапляк, суплекь, салёнік, валойка, прыбалотуха, бычок, сыравежка заможная[5], карова, вялуй, валовік, валуйка, кабылка[1].
Апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—15 см, у маладых грыбоў амаль шарападобная, клейкая, у старых пукатая або плоска-распасцёртая, жаўтаватая ці жоўта-бурая, з бугрыста-рубчастым краем. Мякаць шчыльная, белая, едкая, з непрыемным пахам сырасці. Пласцінкі прырослыя, спачатку белыя, потым жаўтаватыя, з бурымі дробнымі плямамі, часцяком з кропелькамі вільгаці. Ножка белаватая, цыліндрычная, часам з патаўшчэннем, з пустотамі або пустая, вельмі жорсткая. Споры амаль шарападобныя, барадаўчатыя, светла-жоўтыя.
Remove ads
Пашырэнне
Пашыраны ў Еўропе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. Трапляецца ў розных лясах Беларусі, часцей у бярозавых і мяшаных, расце асобна і групамі, пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні.
Спажыванне
Нізкаякасны ядомы грыб. Спажываецца толькі солены і марынаваны (пасля вымочвання і адварвання). Па вонкавым выглядзе да яго крыху падобны неядомы валуй несапраўдны, або хрэнавы грыб.
Зноскі
- Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- Чоловский К. Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419
- Носович И. И. Словарь белорусского наречия, 1870, СПб.: ОРЯС Имп. АН, 756 с. // 1983, Мінск: БелСЭ, 756 с. Ч. I., Ч. II.
- Купрэвіч В. Ф. Страўныя, атрутныя і падазроныя грыбы. Мн., 1930
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads