Вальвоксавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальвоксавыя (Volvocales) — парадак (клас) зялёных водарасцей.
Remove ads
Апісанне
Найбольш прымітыўная група зялёных водарасцей. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і жгуцікі (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія і аагамія. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырвонае «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб.
Remove ads
Сістэматыка і арэал
Уключае поліблефарыдавыя, хламідаманадавыя і вальвоксавыя; агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, на Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найбольш вядомыя роды: вольвакс (Volvox), гематакокус (Haematococcus), гоніум (Gonium), дуналіела (Dunaliella), пандарына (Pandorina), хламідамонас (Chlamydomonas), эўдарына (Eudorina).
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Біялагічныя ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. 3 некаторых відаў атрымліваюць карацін.
На прыкладзе вальвокса даследаваны асаблівасці будовы і жыццядзейнасці каланіяльных водарасцей.
Літаратура
- Вальвоксавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads