Вальдэмар Сяргеевіч Марокін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вальдэмар Сяргеевіч Марокін (нар. 22 лістапада 1930, Харкаў) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Вальдэмар Сяргеевіч Марокін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Якуцкай АССР і БССР, у Мінгарвыканкаме, Міністэрстве культуры БССР, з 1980 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1961 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Thumb
Жылы дом па праспекце Незалежнасці, 76[d]
Thumb
Помнік Францыску Скарыну ў Полацку

Асноўныя працы: тыпавыя праекты серыі жылых і грамадскіх будынкаў для будаўніцтва ў БССР, РСФСР, ГДР, МНР, індывідуальных жылых дамоў у Мінску, Магілёве, Полацку, Якуцку, Пакроўску, Мірным Якуцкай АССР, помнікі Ф. Скарыну ў Полацку, У. І. Леніну ў Пінску, праект фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Нароўлі.

Remove ads

Узнагароды

Дзве другія прэміі і дыпломы конкурсу за праект мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads