Вальтэр Гейтлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальтэр Гейтлер (Хайтлер) (2 студзеня 1904, Карлсруэ — 15 лістапада 1981) — нямецкі фізік.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Берлінскім і Мюнхенскім універсітэтах. У 1929—1933 прыват-дацэнт Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1933—1941 займаўся навуковымі даследаваннямі ва ўніверсітэце ў Брыстолі. У 1945—1949 працаваў у Дублінскім інстытуце перспектыўных даследаванняў (з 1946 дырэктар). З 1949 прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта. Асноўныя працы Гетлера адносяцца да квантавай хіміі, квантавай тэорыі выпраменьвання, тэорыі мезонаў, касмічных прамянёў. У 1927 сумесна з вучоным Ф. Лонданам тэарэтычна патлумачыў узнікненне гамеапалярнай сувязі ў малекуле вадароду. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1948).
Remove ads
Зноскі
- Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- Walter Heinrich Heitler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118773801 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads