Вальфраміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальфраміт — мінерал класа вальфрамітаў.
Склад вальфраміту (%): MnO — 11,70; FeO — 11,85; WO3 — 76,46.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя або таблітчастыя, пласціністыя. Вальфраміт з'яўляецца сярэднім членам ізаморфнага шэрагу ферберыт (названы ў гонар нямецкага мінералога-аматара М. Фербера (Moritz Rudolph Ferber), крайні жалезісты член шэрагу, чорны, цёмна-карычневы, колер рысы цёмна-карычневы, прызматычныя падоўжаныя крышталі, непразрысты, утрымлівае FeWO4 звыш 80 %) і гюбнерыт (названы ў гонар нямецкага горнага інжынера А. Гюбнера (Аdolph Hubne), крайні марганцавы член шэрагу, буры з чырванаватым адценнем, колер рысы жоўта-буры, утрымлівае FeWO4 менш за 20%, марганца - да 23,4 %, празрысты ў тонкіх сколах).
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вальфраміт
- Характарыстыка вальфраміту (англ.)
- Вальфраміт у базе даных мінералаў (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads