Валянціна Іосіфаўна Жураўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Іосіфаўна Жураўская (7 жніўня 1959, Шахцёрск, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 7 жніўня 1959 года ў г. Шахцёрску Данецкай вобласці (УССР).
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, метадыст па выхаваўчай рабоце, настаўнік этыкі і псіхалогіі сямейнага жыцця.
Працоўную дзейнасць пачала пашыўшчыкам 3-га разраду Мінскай скургалантарэйнай фабрыкі імя В. У. Куйбышава. Працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю гэтай фабрыкі; майстрам вытворчага навучання, інжынерам першай катэгорыі, старшым майстрам, намеснікам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце вышэйшага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча лёгкай прамысловасці № 43 г. Мінска; дырэктарам сярэдняй школы № 38 г. Мінска; дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці».
З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
Замужам, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads