Валянціна Аляксандраўна Піскунова
дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Аляксандраўна Піскунова (28 сакавіка 1941[3], в. Рудня-Целяшоўская, Гомельскі раён) — дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 28 сакавіка 1941 года ў вёсцы Рудня-Целяшоўская Гомельскага раёна, дзе скончыла школу з залатым медалём[1].
Скончыла факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1963 годзе[4], пасля чаго яе накіравалі працаваць у Латвію[1].
Дырэктар фірмы «Ілгуціемс», была[калі?] дэпутатам Ленінградскага райсавета Рыгі, узначальвала камісію народных дэпутатаў па архітэктуры і будаўніцтве[1].
Кіраўніца Саюза беларусаў Латвіі (Рыга)[5] (з 2003 года[2]), з 1999 па 2003 гады — намесніца кіраўніка, з 2003 года да 26 лютага 2011 года — кіраўнік Беларускага таварыства «Прамень»[2]. Член журы конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі — мінулае і сучаснасць» у 2018 годзе[6]
8 кастрычніка 2022 года выступала з прывітальнымі словамі на Дне беларускай культуры ў Рызе[7].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны 28 лістапада 2005 года[8].
4 верасня 2014 года была ўдастоена ганаровага звання «Гаспадыня-беларусачка»[1].
Сям’я
Мае двух дзяцей і двух унучак — Яну і Ганну. Дачка — Алена Барысаўна Лазарава — дэпутат ХІ сейма Латвіі[1][2].
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads