Валянціна Аляксандраўна Піскунова

дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Аляксандраўна Піскунова (28 сакавіка 1941[3], в. Рудня-Целяшоўская, Гомельскі раён) — дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.

Хуткія факты Валянціна Аляксандраўна Піскунова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 28 сакавіка 1941 года ў вёсцы Рудня-Целяшоўская Гомельскага раёна, дзе скончыла школу з залатым медалём[1].

Скончыла факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1963 годзе[4], пасля чаго яе накіравалі працаваць у Латвію[1].

Дырэктар фірмы «Ілгуціемс», была[калі?] дэпутатам Ленінградскага райсавета Рыгі, узначальвала камісію народных дэпутатаў па архітэктуры і будаўніцтве[1].

Кіраўніца Саюза беларусаў Латвіі[ru] (Рыга)[5] (з 2003 года[2]), з 1999 па 2003 гады — намесніца кіраўніка, з 2003 года да 26 лютага 2011 года — кіраўнік Беларускага таварыства «Прамень»[2]. Член журы конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі — мінулае і сучаснасць» у 2018 годзе[6]

8 кастрычніка 2022 года выступала з прывітальнымі словамі на Дне беларускай культуры ў Рызе[7].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны 28 лістапада 2005 года[8].

4 верасня 2014 года была ўдастоена ганаровага звання «Гаспадыня-беларусачка»[1].

Сям’я

Мае двух дзяцей і двух унучак — Яну і Ганну. Дачка — Алена Барысаўна Лазарава — дэпутат ХІ сейма Латвіі[1][2].

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads