Валянцін Міхайлавіч Цярэнцьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Міхайлавіч Цярэ́нцьеў (7 красавіка 1907, Веліж — 14 снежня 1983) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1959). Прафесар (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
В. М. Цярэнцьеў нарадзіўся ў горадзе Веліж (сучасны раённы цэнтр у Смаленскай вобласці Расіі). У 1936 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член КПСС з 1938 года. З 1946 года ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР, з 1951 г. вучоны сакратар прэзідыума АН БССР. У 1948 годзе пад кіраўніцтвам Ц. М. Годнева абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Основные вопросы физиологии хлебных злаков на торфяной почве». З 1954 г. загадчык лабараторыі, а з 1978 г. навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
В. М. Цярэнцьеў займаўся вывучэннем фізіялогіі жыўлення, абмену рэчываў, прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін, фізіялогіі збожжавых культур на тарфяных глебах, уплыву мікраэлементаў на фарміраванне механічнай тканкі раслін у сувязі з устойлівасцю да палягання, тэхналогіі вырошчвання гароднінных і дэкаратыўных раслін у замкнёных экасістэмах з выкарыстаннем штучных глебаў.
Сярод апублікаваных прац:
- Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяных почвах — Мн., 1970.
- Полифосфаты и минеральное питание растений — Мн., 1978 (у сааўтарстве).
Remove ads
Літаратура
- Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 305.
- Ламан М. А. Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 196—197.
Спасылкі
- ТЕРЕНТЬЕВ Валентин Михайлович (1907—1983) Архівавана 28 ліпеня 2017. (руск.) // Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads