Валянцін Пятровіч Шаеў

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянці́н Пятровіч Ша́еў (22 кастрычніка 1964, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі.

Хуткія факты Валянцін Пятровіч Шаеў, Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1964 года ў Глыбокім Віцебскай вобласці.

У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхнікум электрасувязі па спецыяльнасці «Тэхнік сувязі», у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1991 па 1998 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на следчых пасадах.

З 1998 па 2003 год — пракурор Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

З 2003 па 2006 год — пракурор Віцебскага раёна.

З 2006 па 2009 год — начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па нагляду за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры.

З 2009 па 2012 год — пракурор Гомельскай вобласці.

Са студзеня па лістапад 2012 года быў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 16 лістапада 2012 года — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2].

4 лістапада 2015 года ўказам Прэзідэнта № 451 быў звольнены ў запас па згодзе бакоў.[3]

Remove ads

Узнагароды

  • медаль «За бездакорную службу» III ступені (2012)[4]

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads