Валерый Паўлавіч Вакульчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́рый Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964, аг. Радастава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Брэсцкай вобласці з 2020 года. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2012—2020). Генерал-лейтэнант (2015)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў аграгарадку Радастава на беларуска-ўкраінскім памежжы. Бацька, Павел Дзянісавіч, у 1971—1986 гадах узначальваў мясцовы калгас «Чырвоны партызан» (цяпер СПК «Радастаўскае»), меў ордэн «Знак пашаны». Маці, Марыя Аляксееўна, нарадзілася ў Аляксеевічах, працавала настаўніцай беларускай мовы, потым дырэктарам школы ў в. Ліпнікі[2][3].
Скончыў сярэднюю школу ў Радаставе, Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1985), Вышэйшыя курсы ваеннай контрразведкі КДБ СССР (1992), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011).
У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах СССР, у 1991—2008 гадах — у органах дзяржаўнай бяспекі. Пачынаў службовую кар’еру ў Брэсцкім памежным атрадзе.
У маі 2008 года ўзначаліў утвораны Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце. 24 кастрычніка 2011 года прызначаны першым старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[4]. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 532 ад 21 лістапада 2011 года Валерый Вакульчык увайшоў у склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
16 лістапада 2012 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 511 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у званні генерал-маёра[5].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[6], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[7].
У 2018 годзе Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык прадэманстраваў першы беларускі мабільны тэлефон для закрытай урадавай сувязі. Ён заўважыў, што падобныя тэлефоны ёсць толькі ў некалькіх дзяржавах, і беларускі апарат не саступае ім па якасці і нават лепш па некаторых параметрах[8].
3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Валерый Вакульчык узначальваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі амаль 8 гадоў і, як адзначыў тагачасны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, «ніхто да яго палавіны нават не змог вытрымаць на гэтай гарачай пасадзе. Вельмі надзейны, адданы дзяржаве і народу чалавек, старанны, прыстойны»[9].
17 верасня 2020 года прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці[10].
29 кастрычніка 2020 года вызвалены ад пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Адначасова ён быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[11].
22 мая 2025 года прызначаны кіраўніком апарату Савета Міністраў[12]
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
31 жніўня 2020 года быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[13].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Вакульчык трапіў у санкцыйны спіс ЕС[14][15]. Акрамя таго, Вакульчыка ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[16][17], Канада[18], Швейцарыя[19][20]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[21].
Remove ads
Грамадская дзейнасць
7 сакавіка 2013 года ўзначаліў грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя біятлона»[22]. Пакінуў гэтую пасаду 16 мая 2017 года[23], пасля чаго стаў старшынёй назіральнага савета Беларускай федэрацыі біятлона.
Узнагароды
Узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені (2014)[24] і 11 медалямі, у тым ліку:
- Медаль «За бездакорную службу» 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.
- Юбілейны медаль «80 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (1997).
- Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (1998).
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2004).
- Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» (2007).
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, ёсць дачка.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads