Валянцін Сяргеевіч Чаканаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянці́н Сярге́евіч Чака́наў (29 красавіка 1957, Бабруйск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі ў 1957 г.
Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут паліталогіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкама камсамола, начальнікам управы гандлю Бабруйскага гарвыканкама, ва Управе справамі прэзідэнта.
Са жніўня 2003 года — генеральны дырэктар ААТ «Белбакалея».
9 студзеня 2009 прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2].
Remove ads
Зноскі
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads