Уладзімір Васільевіч Калтовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Васільевіч Калтовіч
Remove ads

Уладзі́мір Васі́льевіч Калто́віч (нар. 1 кастрычніка 1966, Чэрвень, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю Беларусі (2015—2021).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Чэрвені Мінскай вобласці Беларусі ў 1966 годзе.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных гандлёвых прадпрыемствах г. Мінска: універсаме «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёна Мінска.

У 20092010 гадах — намеснік, першы намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь.[1]

У 2010—2012 гадах — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

Са снежня 2012 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расіі[2].

З 17 снежня 2015 па 21 снежня 2021 года займаў пасаду міністра гандлю Рэспублікі Беларусь[3]. 22 снежня 2021 года пераведзены на пасаду намесніка Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[4].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads