Пескаўскі сельсавет (Лідскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пе́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Пескаўцы. Плошча — 8177 га[1].

Хуткія факты Пескаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вангеўскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вангі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Карытніца, Красачкі, Мажэвічы і Шаўдзіны)[2]. 13 студзеня 1961 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пескаўцы, сельсавет перайменаваны ў Пескаўскі[3]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. У 1986 годзе скасавана вёска Красачкі (злілася з вёскай Карытніца)[4]. 26 верасня 2016 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Беліцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1000 чалавек[5], з іх 49,5 % — беларусы, 47,2 % — палякі, 2,5 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Пескаўцы, вёскі Андрашоўшчына, Белеўцы, Буцілы, Вангі, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads