Карытніца (Дзятлаўскі раён)

вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кары́тніца[1] (трансліт.: Karytnica, руск.: Корытница) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, уваходзіць у Парэцкі сельсавет. Да 2019 года належала да Лідскага раёна.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1624 годзе згадваецца ў складзе Дзятлаўскай (Здзенцельскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].

З 1939 года ў БССР. Да 5 чэрвеня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета[3]. У 1986 годзе ў склад Карытніцы ўвайшла вёска Красачкі[4].

Да 2016 г. вёска ўваходзіла у склад Пескаўскага сельсавета[5], затым у складзе Беліцкага сельсавета Лідскага раёна. 15 сакавіка 2019 года прэзідэнцкім указам Карытніца выключана з Лідскага раёна і ўключана ў склад Дзятлаўскага раёна. Гэта абумоўлена тым, што гэты сельскі населены пункт аказаўся адзіным у Лідскім раёне, размешчаным на левым беразе ракі Нёман. Дарога ад Ліды да Карытніцы складае 76 км, ад Дзятлава — 23 км. У час правядзення грамадскага абмеркавання была атрымана згода ўсіх жыхароў вёскі на прыняцце рашэння аб змяненні граніц раёнаў. Новыя граніцы ўсталяваны з 1 снежня 2019 года[6].

Remove ads

Выдатныя мясціны

На заходняй ускраіне вёскі маюцца 3 валунападобныя насыпы даўжынёй 21 — 26 м. За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, уздоўж палявой дарогі знаходзіцца 35 круглых і валунападобных насыпаў. Звыш дзясятка насыпаў розных форм захавалася ў паўночнай частцы сучаснага могільніка. Адказ на пытанне, ці з’яўляюцца яны пахавальнымі помнікамі, могуць даць толькі раскопкі.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads