Доктаравіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́ктаравіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Новыя Доктаравічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Евангелевіцкі сельсавет у складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Евангелевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. У 1929 годзе сельсавет перайменаваны ў Ванелевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Доктаравічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ванелевічы[1]. 24 мая 1960 года ў склад сельсавета з Грозаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Астравок, Гарнастайла, Навасёлкі і Ужа), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Доктаравічы, сельсавет перайменаваны ў Доктаравіцкі[2]. 27 студзеня 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Доктаравічы[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1816 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1412 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads