Вароніна (Смаленскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вароніна (руск.: Воронино) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 10 жыхароў (2007).
Remove ads
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 26 км на захад ад Смаленска, за 4 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Вязоўня. За 0,5 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Вароніна на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads