Вароты Сонца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вароты Сонца» — помнік архітэктуры старажытна-індзейскай цывілізацыі. Знаходзяцца ў Балівіі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Тытыкака на гарадзішчы Тыяўанака.

Уваходзілі ў храмавы комплекс Каласасая (плошча каля 135 х 130 м). Высечаны ў VIII ст. з вялізнай каменнай пліты вышынёй 2,7 м і шырынёй 3,8 м. У верхняй частцы — шырокі барэльефны пояс з выявамі кондараў, міфалагічных істот і сімвалаў; у цэнтры пояса — чалавекападобная выява, якая ўвасобіла, на думку навукоўцаў, Віракочу — вярхоўнае бажаство.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вароты Сонца
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads