Варута

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варута — летапісны «горад» (умацаванне, крэпасць) аднойчы згаданы Галіцка-Валынскім летапісам, яго пэўная лакалізацыя дыскусійная і ёсць мноства гіпотэз наконт гэтага. Нягледзячы на такую нявызначанасць, канцэпцыя Варуты як сталіцы Міндоўга ў XIII стагоддзі даволі папулярная ў Літве.

Гістарыяграфія

У «горадзе» Варуце аднойчы ў 1251 годзе абараняўся Міндоўг падчас вайны са сваімі пляменнікамі Таўцівілам і Едзівідам  (руск.) і жамойцкім князем Вікінтам. Звесткі пра гэта дае Галіцка-Валынскім летапіс у адзінай згадцы. Рэзідэнцыя Міндоўга (curia nostra — «двор наш») згадваецца яшчэ двойчы ў крыніцах, але ні імя гэтага «двара» (замка), ні яго месцазнаходжанне невядомы. Не ясна датычаць гэтыя згадкі аднаго месца ці некалькіх[1].

Аднак, некаторыя гісторыкі ў XIX і XX стагоддзях называлі «горад» «першай сталіцай Літвы» і спрабавалі вызначыць яго месцазнаходжанне. Агулам выказана не менш за шаснаццаць версій лакалізацыі Варуты. Імаверней за ўсё, горад размяшчаўся ў памежжа Літвы і Лівоніі.

У пачатку XXI стагоддзя гісторыкі праяўляюць павышаную цікавасць да версіі пра лакалізацыю Варуты на Шеймінішкельскім гарадзішчы ў Анікшчэйскім раёне  (руск.) (такую версію прапанаваў і трымаецца яе Томас Баранаўскас)[2].

Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што Варута — не «горад», а няслушнае тлумачэнне слова, якое значыць «капітал». На думку Казімераса Бугі, слова «варут» значыць проста «замак».

Remove ads

Спіс магчымых месцаў

Thumb
Шеймінішкельскае гарадзішча ў паўднёвай частцы Літвы, адна з гіпатэтычных лакалізацыі Варуты
Thumb
Руіны Навагрудскага замка на захадзе Беларусі, таксама магчымая лакалізацыя Варуты

Лакалізацыі, прапанаваныя рознымі гісторыкамі ў розны час:[3]

  1. Бярзгайняй у Укмяргскім раёне  (руск.), па версіі Пятра Тарасенкі[крыніца?]
  2. Бутейкяй у Анікшчайскім раёне  (руск.), па версіі Казіміраса Жэбрыса
  3. Гарадзішча каля Навагрудка, па версіі Тэадора Нарбута
  4. Гальшаны, па версіі Аляксандра Краўцэвіча[4]
  5. Кярнаве, па версіі па Фрыдэрыка Папее
  6. Карэліх побач Навагрудка, па версіі Мікалая Ермаловіча
  7. Лішкява, па версіі па Джонас Тотарайціса
  8. Мядзінінкай, па версіі па Эвалдаса Гечыаўскаса
  9. Рочышке ў Расяйнейскім раёне, па версіі Людвіка Кшівіцкага  (руск.)
  10. Шеймінішкельскае гарадзішча ў Анікшчайскім раёне, па версіі Эдуардаса Вальтэрыса
  11. Утурай у Расейнскім раёне, па версіі Войцеха Кентшыньскага  (руск.)
  12. Варняны ў Гродзенскай вобласці Беларусі, па версіі Юліўша Латкоўскага
  13. Вільнюс, па версіі Ромаса Батуры
  14. Раён Даўгай-Варэна, па версіі Генрыка Лаўмянскага
  15. Раён Медвегаліс-Варней, па версіі Антанаса Сцепанайціса
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads