Генрык Лаўмянскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрык Лаўмянскі
Remove ads

Генрык Лаўмянскі (польск.: Łowmiański; 22 жніўня 1898, Даўгуджэй, цяпер Літва — 4 верасня 1984, Познань) — польскі гісторык-медыевіст і славяназнавец.

Хуткія факты Генрык Лаўмянскі, Дата нараджэння ...

Вучыўся ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра ў Кіеве, дзе сярод яго настаўнікаў быў вядомы гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі. У 1919 г. пераехаў у Вільню, ва Універсітэт Стэфана Баторыя, з 1934 г. — прафесар. Напісаныя Г. Лаўмянскім у 1920-1930-я працы застаюцца актуальнымі. Гісторыкам была і жонка — Марыя Лаўмянская, разам яны падрыхтавалі да выдання (1939) фундаментальны том «Актаў віленскіх цэхаў», але пачатак 2-й сусветнай вайны пакінуў кнігу ў рукапісе.

У красавіку 1945 г. кіраўніцтва Пазнаньскага ўніверсітэта прапанавала Г. Лаўмянскаму ўзначаліць кафедру Усходняй Еўропы, і ў сярэдзіне мая 1945 г. Г. Лаўмянскі пакінуў Вільню. З сабою Лаўмянскі перавёз унікальную бібліятэку, якой карысталіся некалькі пакаленняў студэнтаў. У Познані быў заснаваны асяродак вывучэння ВКЛ, праз нейкі час пачаў выходзіць навуковы альманах «Lituano-Slavica Posnanensia», прысвечаны гісторыі ВКЛ. З 1951 г. — дырэктар Інстытута гісторыі Пазнаньскага ўніверсітэта. Правадзейны член Польскай АН (1952).

Рэдактар 1-га тома Гісторыі Польшчы (1957). Аўтар прац па гісторыі польскага Сярэднявечча, даследаванняў па гісторыі Расіі і іншых славянскіх краін. У працы «Праблема ролі нарманаў ва ўзнікненні славянскіх дзяржаў» (1957) Г. Лаўмянскі раскрытыкаваў нарманісцкую тэорыю. Фундаментальная праца Г. Лаўмянскага «Старажытнейшая гісторыя Польшчы» (1963) адзначаная ў 1964 г. Дзяржаўнай прэміяй.

Загінуў, трапіўшы пад трамвай (у Г. Лаўмянскага быў зусім слабы зрок).

Remove ads

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads