Даўгі

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўгіmap
Remove ads

Даўгі́[2] або Доўгі[3], таксама Даўгай (літ.: Daugai) — горад у Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы, ля возера Даўгога. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай сянюніі. Размешчаны за 22 км ад Аліты, за 88 км ад Вільні.

Хуткія факты Даўгі, Краіна ...
Remove ads

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасня 1501 года, 14 жніўня 1503 года[4], 4 кастрычніка 1511 года[5]); Давкги (1553 год)[6].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам у хроніцы Тэўтонскага ордэна як паселішча на дарозе з Трокаў у Вільню[7]. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

Thumb
Герб Даўгога 1792 года

За часамі вялікага князя Вітаўта ў Даўгім збудавалі першы касцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Даўгому магдэбургскае права і герб. У 1793 годзе сойм Рэчы Паспалітай пазбавіў Даўгі правоў горада.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Даўгі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстанні 1863—1864 гадоў.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Даўгі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Даўгі апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Алітускім раёне Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

У 1956 годзе атрымаў статус горада. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Даўгайскага раёна.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Сучасны герб зацверджаны 4 жніўня 1998 года.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка

У савецкі час у горадзе дзейнічаў малаказавод, было развіта рыбалоўства[11].

Славутасці

  • Касцёл Провіду Божага

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads