Васкрасенскія могілкі (Магілёў)

могілкі ў Магілёве From Wikipedia, the free encyclopedia

Васкрасенскія могілкі (Магілёў)map
Remove ads

Васкрасенскія могілкі, таксама Лютэранскія (Нямецкія) могілкі — абмежавана дзейныя могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Чкалава, унутры жылога раёна Магілёў-2. Закрыты для пахаванняў у 1968 годзе. Плошча складае 2,2 га[1].

Хуткія факты Васкрасенскія могілкі, Размяшчэнне ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Васкрасенскія могілкі на нямецкім аэрафотаздымку 4 ліпеня 1944 года

Вядомыя з канца XVIII стагоддзя[2]. З’яўляліся могілкамі Васкрасенскай Блізкай царквы. На саміх могілках размяшчалася царква ў імя Святых Казьмы і Дзям’яна[3].

Самае старое лютэранскае пахаванне, выяўленае на могілках, датуецца 1826 г. На могілках мелася шмат латышскіх пахаванняў. Пасля 1861 г. шматлікія беларускія арыстакраты прадавалі землі і з’язджалі, іх месца займалі перасяленцы. Асабліва шмат прыехала латышоў, бо на іх радзіме бракавала зямлі. На могілках знаходзілася лютэранская капліца. Хавалі таксама праваслаўных, а пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — асоб любога веравызнання[2].

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

  • Яўстафій Яўстаф'евіч Баранаў (1790—1845) — генерал-лейтэнант, начальнік 11-й пяхотнай дывізіі[ru].
  • Аляксандр Фёдаравіч Боркус (1875—1954) — беларускі піяніст і музычны педагог.
  • Фядот Пракопавіч Падалян (1909—1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
  • Фердынанд Фердынандавіч Кранц (1813—1885) — сапраўдны стацкі саветнік, пасля — тайны саветнік, сенатар, атрымаў патомную дваранскую годнасць.
  • Юрый Уладзіміравіч Кротаў (1904—1968) — расійскі і беларускі навуковец. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
  • Уладзімір (Палуботка) (?-?) — іераманах, нежынскі мяшчанін Васіль Палуботка, род якога звязаны з родам Каніскіх. Надмагільны крыж з чыгуну іераманах Уладзімір зрабіў сабе яшчэ пры жыцці, а памёр ён ва ўзросце 76 гадоў[4].
  • Канстанцін Радзівіновіч (1886—1956) — мітрафорны протаіерэй, апошні, перад закрыццём, настаяцель Трохсвяціцельскага сабора, дзе ён служыў з 1941 года. Святар памёр ад інфаркту на вакзале ў Мінску, калі беспаспяхова ездзіў на прыём да П. Панамарэнкі, для таго каб прадухіліць закрыццё храма і ператварэнне яго ў клуб. Надмагілле святара выканана ў выглядзе аналоя, на якім ляжыць крыж і Евангелле[4].
  • Сергій (Смірноў)[ru] (1883—1957) — епіскап Смаленскі і Дарагабужскі. Яго маці была родам з Магілёва, жыла на вуліцы Чавускай. Выконваючы яе просьбу, Сергій у 1955 годзе прыехаў у Магілёў, дзе і памёр. У завяшчанні епіскапа быў запіс, каб яго пахавалі ў Магілёве[5].
  • Канстанцін Андрэевіч Строкаў (1824—1876) — стацкі саветнік, настаўнік рускай славеснасці Магілёўскай мужчынскай гімназіі. У 1875—1877 інспектар губернскіх гімназій у Магілёве[6].
  • Захар Якаўлевіч Таранаў (1823—1909) — тытулярны саветнік.
  • Іосіф Станіслававіч Федаровіч (1827—1910) і Алена Эмільеўна Федаровіч (народжаная Борхман; памерла ў 1898) — уладальнікі маёнтка Шчэгліца. На сямейным пахаванні надмагільныя пліты і абеліск з белага мармуру.
  • Генрыэта Іванаўна Шалыгіна (1854—1902) і яе сын — доктар медыцыны, тайны саветнік Канстанцін Мікалаевіч Шалыгін, які памёр на востраве Куба (1829—1902)[удакладніць: камент.]. Яшчэ адна магіла Канстанціна Шалыгіна знаходзіцца на Машэкаўскіх могілках, побач з магілай бацькі.

Верагодна, на могілках існуюць даўнія манаскія пахаванні.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads