Вастракільніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вастракі́льніца[1] (Lembotropis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Кусты вышынёй да 1,5 м, ад асновы моцна галінасты, з прамымі прутападобнымі ўзыходнымі галінкамі. Лісце трайчастае, з непрыкметнымі прылісткамі. Кветкі залаціста-жоўтыя, з непрыемным пахам, у негустых коласападобных гронках. Кіль лодачкі на верхавінцы дзюбападобна адцягнуты (адсюль назва). Плод — падоўжна-лінейны боб.
Распаўсюджанне
Адрозніваецца некалькі відаў. Пашыраны ў Сярэдняй, Паўднёвай і Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца вастракільніца чарнеючая (Lembotropis nigricans) — расце на пясчаных мясцінах, у хваёвых барах, на высечках.
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя, сідэратныя і меданосныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads