Вастракільніца чарнеючая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вастракі́льніца чарнеючая[1][2] (Lembotropis nigricans) — від кветкавых раслін з роду Вастракільніца (Lembotropis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Моцна галінасты ад асновы куст вышынёй 50—80[2] см. Галінкі прамыя, узыходныя, зрэдку валасістыя, з тонкімі жалабкамі. Лісце чаргаванае, трайчастае, на чаранках, з непрыкметнымі прылісткамі. Лісцікі эліпсоіднай формы, голыя і цёмна-зялёныя зверху, апушаныя і святлейшыя знізу. Кветкі з пяццю[3] пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, з прыемным пахам, па 10—25[2] у коласападобных суквеццях. Плод — струк лінейна-ланцэтнай формы, укрыты прыціснутымі валаскамі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Расце ў хваёвых лясах і хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні.
Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Острокильница чернеющая — Lembotropis nigricans: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads