Васільполле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васільпо́лле[1] (трансліт.: Vasiĺpollie, руск.: Васильполье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

На захадзе мяжуе з лесам.

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 32 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з двух невялікіх участкаў безсістэмнай забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў фальварку было 510 дзесяцін зямлі.

У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 14 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Хвашчоўка[2].

Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Бярвёнаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 5 двароў, 28 жыхароў, у фальварку 3 двары, 16 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 25 двароў, 158 жыхароў.
  • 1959 год — 115 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Васільпо́ле
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads