Васіль Іванавіч Казлоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Іва́навіч Казло́ў (18 лютага 1903, вёска Заграддзе, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 2 снежня 1967, Мінск), савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1.9.1942)[3], генерал-маёр (1943).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 лютага 1903 года ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1927. У 1929—1933 вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Леніна ў Мінску.
З 1940 года — намеснік старшыні СНК БССР.
Напачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў пакінуты ў тыле ворага ўпаўнаважаным ЦК КПБ па арганізацыі партызанскага руху. З красавіка 1941 2-гі, з ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КПБ і камандзір Мінскага партызанскага злучэння, адначасова з ліпеня 1944 1-й сакратар Мінскага гаркама КПБ.
З 1947 старшыня Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС з 1966, кандыдат з 1956. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—7-га скліканняў. З 1949 года — член Бюро ЦК КП Беларусі.
Памёр 2 снежня 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
- Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і медалямі.
Памяць
- У гонар Васіля Казлова названа вуліца ў Мінску.
Творы
- Козлов В. И. Верен до конца [Текст] / В. И. Козлов. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1973. — 416 с. — (О жизни и о себе).
Зноскі
- Козлов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Козлов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза партизанам, особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против немецких захватчиков» от 1 сентября 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 10 сентября (№ 37 (196)). — С. 1.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads