Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч
дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нічы́пар Я́каўлевіч Натале́віч (17 (4) мая 1900, Орша — 28 сакавіка 1964) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР (1938—1948).
Remove ads
Біяграфія
У 1917—1919 гадах працаваў канторшчыкам у паштовым аддзяленні Оршы.
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1919—1937 гадах у Чырвонай Арміі: у 1919 годзе чырвонаармеец 2-га Віцебскага запаснога стралковага палка, у 1919—1920 гадах пісьмокіроўца базісна-інжынернага склада 5-й арміі Усходняга фронту. У 1920—1921 гадах служыў справаводам Пермскага акруговага ваенна-інжынернага склада, а ў 1921—1922 гадах сакратаром ваенкама акруговага ваенна-інжынернага кіравання Прыуральскай ваеннай акругі .
У 1922 годзе Н. Наталевіча прымаюць у Расійскую камуністычную партыю (бальшавікоў) і пераводзяць на службу ў Заходнюю ваенную акругу: інструктар-арганізатар, а затым — справавод Палітычнага кіравання. У 1924—1926 гадах — курсант ваенна-палітычнай школы ў Заходняй ваеннай акрузе.
У 1927 годзе Н. Наталевіча прызначаюць палітруком роты 97-га стралковага палка 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі, а ў 1928 — палітруком палкавой школы.
У 1932 годзе Наталевіч становіцца інструктарам пры палітаддзеле штаба 6-га стралковага корпуса Беларускай ваеннай акругі. У 1934 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Талмачова ў Ленінградзе. У 1937 годзе яго прызначаюць памочнікам палітрука 110-га стралковага палка 37-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі, а затым прысвойваюць званне батальённага камісара і прызначаюць начальнікам палітаддзела 50-й стралковай дывізіі гэтай жа ваеннай акругі.
Пасля арышту кіраўніка ЦВК БССР М. В. Стакуна ў кастрычніку 1937 года, з 14 лістапада 1937 па 25 ліпеня 1938 года выконваў абавязкі старшыні ЦВК БССР. З 27 ліпеня 1938 па 16 сакавіка 1948 года — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
У 1937—1947 гадах (на XVI—XVIII з’ездах Кампартыі БССР) выбіраўся членам ЦК КП(б)Б, а з студзеня 1938 года да снежня 1947 года — членам Бюро Цэнтральнага камітэта КП(б)Б.
24 сакавіка 1944 года аб’явіў, што ў адпаведнасці з лініяй Керзона да Польшчы адыходзіць «большасць раёнаў Беластоцкай вобласці».
З студзеня 1945 года Наталевіч з’яўляецца старшынёй Камісіі па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі і партызан у Вялікай Айчыннай вайне за вызваленне Беларусі.
У 1948—1956 гадах Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч знаходзіўся на адказных пасадах у Пензенскай вобласці. У 1956—1960 гадах — на гаспадарчай рабоце ў Мінску, Баранавічах і Брэсце.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР I-га (1937—1946) і II-га (1946—1950) склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1951 гадах.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads