Васіль Іванавіч Казлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Іванавіч Казлоў
Remove ads

Васі́ль Іва́навіч Казло́ў (18 лютага 1903, вёска Заграддзе, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 2 снежня 1967, Мінск), савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1.9.1942)[3], генерал-маёр (1943).

Хуткія факты Васіль Іванавіч Казлоў, 2-і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лютага 1903 года ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1927. У 19291933 вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Леніна ў Мінску.

З 1940 года — намеснік старшыні СНК БССР.

Напачатку Вялікай Айчыннай вайны 19411945 быў пакінуты ў тыле ворага ўпаўнаважаным ЦК КПБ па арганізацыі партызанскага руху. З красавіка 1941 2-гі, з ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КПБ і камандзір Мінскага партызанскага злучэння, адначасова з ліпеня 1944 1-й сакратар Мінскага гаркама КПБ.

З 1947 старшыня Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС з 1966, кандыдат з 1956. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—7-га скліканняў. З 1949 года — член Бюро ЦК КП Беларусі.

Памёр 2 снежня 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Узнагароды

  • Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і медалямі.

Памяць

  • У гонар Васіля Казлова названа вуліца ў Мінску.

Творы

  • Козлов В. И. Верен до конца [Текст] / В. И. Козлов. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1973. — 416 с. — (О жизни и о себе).

Зноскі

  1. Козлов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Козлов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads