Васіль Іванавіч Кандратовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Іванавіч Кандратовіч (28 снежня 1906, в. Клінск, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 8 студзеня 1993) — беларускі інжынер-эканаміст.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі ў 1934 года. Працаваў інжынерам-эканамістам, начальнікам архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўскага філіяла Белдзяржпраекта, з 1944 года — дырэктарам Белдзяржпраекта, з 1962 па 1982 г. — навуковым супрацоўнікам БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Член КПСС з 1932 года. Пражывае ў г. Мінск.
Remove ads
Творчасць
Браў удзел у распрацоўцы генпланаў Бабруйска, Мінска, Магілёва, Оршы, Полацка (1945—1948), схемы размяшчэння прадукцыйных сіл БССР (1957), у распрацоўцы праектаў Заслаўскага вадасховішча, абваднення р. Свіслач, інжынернага абсталявання Мінска (1945—1950), у даследаванні праблем горадабудаўніцтва.
Узнагароды
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1956).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads