Васіль Аляксеевіч Дзяменцьеў
вучоны ў галіне геаграфіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Аляксеевіч Дзяме́нцьеў[1] (руск.: Василий Алексеевич Дементьев; 4 красавіка 1908 — 12 снежня 1974) — вучоны, географ, кандыдат геаграфічных навук (1938), прафесар (1961).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Судбішча Тульскай губерні (зараз у Новадзеравянькаўскім раёне Арлоўскай вобласці Расіі). У 1917 годзе разам з бацькамі пераехаў у Краснаярск, дзе скончыў сярэднюю школу і працаваў лабарантам у Краязнаўчым музеі Прыенісейскага краю[2]. У 1926 годзе паступіў на геаграфічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе. Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведвальным інстытуце ў Ленінградзе[2]. З 1937 года В. А. Дзяменцьеў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геология и геоморфология центральной части Западно-Сибирской низменности»[2]. З 1938 года на пасадзе загадчыка кафедрай фізічнай геаграфіі, у 1943—1946 гг. — дэкан геаграфічнага факультэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковую дзейнасць В. А. Дзяменцьеў пачаў у час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам вядомага геамарфолага Я. С. Эдельмана[2]. Займаўся вывучэннем антрапагенных адкладаў і геамарфалогіі Заходняй Сібіры, удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнню Пай-Хоя, Пячорскай нізіны і цэнтральнай Карэліі, геамарфалогіі Беларусі. Аўтар сістэмы фізіка-геаграфічнага і геамарфалагічнага раянавання тэрыторыі БССР, прац па ландшафту Беларусі, праблемах Беларускага Палесся. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР, праекта прыгараднай зоны Мінска і яго ландшафтнага абгрунтавання. У 1959 годзе разам з А. Х. Шклярам і В. П. Якушка апублікаваў манаграфію «Прырода Беларусі».
Аўтар 110 навуковых прац, у т.л. 7 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій[2]. Сярод апублікаванага:
- Прырода Беларусі: Фізіка-геагр. агляд / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва М-ва асветы БССР, 1959. — 315 c.
- Система физико-географических районов Белоруссии // Физическая и экономическая география. — Мн., 1960.
- География Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977. (у сааўтарстве).
Пад кіраўніцтвам В. А. Дзяменцьева падрыхтавана 5 кандыдатаў геаграфічных навук[2].
У 1962—1974 гг. быў прэзідэнтам Геаграфічнага таварыства БССР.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны чатырма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай адукацыі»[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads