Васіль Васілевіч Кірыенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Васілевіч Кірыенка
Remove ads

Васі́ль Васі́левіч Кірые́нка (нарадзіўся 28 чэрвеня 1981 года, Рэчыца, Беларусь) — беларускі шашэйны і трэкавы веласіпедыст, які выступае за каманду «Team Sky». Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам 2015 года. Пераможца этапаў Джыра д’Італія і Вуэльты.

Хуткія факты Васіль Кірыенка, Асабістая інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы 2003 года ў камандным і індывідуальным пераследаванні[1]. У прафесійным палатоне стартуе ў 2006 годзе. Трохразовы чэмпіён Беларусі ў гонцы з раздзельным стартам  (фр.) (2002, 2005, 2006). У верасні 2006 года заняў шостае места на чэмпіянаце свету па велагонках на шашы ў Зальцбургу[2]. У лістападзе фінішыраваў першым на дыстанцыі скрэтчу ў першым этапе кубка свету ў Сіднеі[3].

Становіцца пераможцам 19 этапу Джыра д’Італія ў 2008 годзе[4], раней фінішыраваў другім на 7-м і 14-м этапах[5]. У сакавіку 2008 годзе здабыў залаты медаль у гонцы па ачках на чэмпіянаце свету на велатрэку ў Манчэстэры[6], але ў наступным годзе згубіў гэты тытул на карысць аўстралійца Кэмерана Мэера ў польскім Прушкаве[7]. Пад канец 2008 года Васіль Кірыенка заявіў пра падпісанне двухгадовага кантракта з іспанскай камандай «Caisse D'Epargne»[8].

У 2010 годзе Васіль Кірыенка заняў другое месца на дзясятым этапе «Тур дэ Франс», паказаўшы найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх веласіпедыстаў у гэтым спаборніцтве[9].

3 сакавіка 2010 года фінішыраваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі «Вуэльта Мурсіі» і паводле вынікаў агульнага заліку заняў 10-е месца[10]. 5 красавіка 2011 годзе Васіль Кірыенка перамог у другім этапе шматдзёнкі «Тур краіны Баскаў»[11]. 12 верасня 2013 годзе выйграў 18-ы этап «Вуэльты»[12]. 22 траўня 2015 г. перамог у 14-м этапе прэстыжнай велашматдзёнкі «Джыра д’Італія»[13].

23 верасня 2015 года выйграў індывідуальную гонку з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету, які праходзіў у ЗША[14].

12 кастрычніка 2016 года стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету ў Досе[15].

Remove ads

Зноскі

  1. Кириенко Василий Васильевич (руск.). Динамо (6 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
  2. Три медали и одно сотрясение (руск.). Naviny.by (6 красавіка 2011).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads